Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дáвите людей, дáвите, но все никак не задáвите». Почему силовиков так задел флешмоб с красной помадой — мнение
  2. «Кошт усё больш аддаляецца ад адзнакі 2000 даляраў». Што адбываецца на рынку нерухомасці ў Мінску
  3. Что будет с демсилами после освобождения Бабарико и Колесниковой? Спросили эксперта
  4. Віктар Бабарыка адказаў на пытанне: «Лукашэнка — дыктатар?»
  5. «Кажу вам як стары палітык». Амерыканская журналістка спытала Лукашэнку, навошта Пуцін развязаў вайну і чаго ён хоча ад Украіны
  6. У разборках Беларусі і Літвы праз калій з'явіўся вельмі нечаканы паварот. Расказваем, што заявілі ў Вільнюсе
  7. «Украинцы должны понять, что их место в России». Очередная порция заявлений кремлевских чиновников раскрыла истинные цели войны РФ
  8. «Ведаеце, ну загінуў і загінуў». Лукашэнка расказаў «рэцэпт», як дасягнуць міру ва Украіне
  9. ЕС прадставіў план гарантый бяспекі для Украіны. Ён складаецца з шасці ключавых пунктаў
  10. «Найскладанейшае пытанне». Украінскі журналіст спытаў у Віктара Бабарыкі, чый Крым, — што ён адказаў
  11. «Давайце, выклікайце паліцыю». Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме
  12. «Я яму шмат чаго цікавага скажу». Лукашэнка анансаваў хуткую размову з Трампам
  13. СМІ заявілі, што ў Беларусі знаходзяцца 360 тысяч расійскіх салдат, гатовых «напасці на NATO». Літоўская разведка пракаментавала
  14. Привел Лукашенко к власти, затем стал его противником и написал одну из лучших книг об этом политике. История Александра Федуты
Читать по-русски


/

Украінскі журналіст і відэаблогер Уладзімір Золкін узяў інтэрв'ю ў Віктара Бабарыкі, якога пасля вызвалення разам з яшчэ 108 беларусамі вывезлі ва Украіну. У прыватнасці, ён папрасіў экс-палітвязня пра меркаванне, чый Крым, аднак той прызнаўся, што не гатовы публічна адказаць на гэтае «найскладанейшае пытанне».

Виктор Бабарико дает интервью Владимиру Золкину. 16 декабря 2025 года. Скриншот: YouTube
Віктар Бабарыка дае інтэрв'ю Уладзіміру Золкіну. 16 снежня 2025 года. Скрыншот: YouTube

На просьбу журналіста агучыць меркаванне наконт прыналежнасці Крыма Віктар Бабарыка са смехам заявіў, што «гэта наогул найскладанейшае пытанне».

— Калі звяртацца да гісторыі, гэта наогул цемра такая, што на гэтае пытанне я не гатовы адказаць. Бо за мой адказ, па-мойму, яшчэ 2020 года мяне раскрытыкавалі за няведанне гісторыі, таму я змоўк і сказаў: «Не ведаю».

Адзначым, яшчэ да затрымання ў чэрвені 2020 года Віктар Бабарыка так адказваў на пытанне «Чый Крым?»:

«Ёсць такое папулярнае пытанне — чый Крым? Ёсць добры адказ — грэцкі».

На ягоную думку, у пытанні пра прыналежнасць Крыма «ёсць пэўныя юрыдычныя, гістарычныя моманты».

— З юрыдычнага пункту гледжання, мабыць, Крым — калі не скасаваныя дамовы, калі яго далучалі… У дэталях таксама буду ўнікаць адказу на прамое пытанне. Бо калі я скажу пра рэферэндум (маецца на ўвазе рэферэндум у Крыме 16 сакавіка 2014 года, дзе 96,77% крымчан, якія прагаласавалі, паводле афіцыйных звестак РФ, выказаліся за ўз'яднанне з Расіяй, а яўка склала блізу 83%. — Заўв. рэд.), то мне скажуць пра юрыдычную нікчэмнасць гэтага рэферэндуму, — сказаў экс-палітвязень.

Ён прызнаўся, што яму «вельмі складана каментаваць узаемаадносіны суседзяў», і растлумачыў, што ў гэтым пытанні не займае нічыйго боку.

— Я не гатовы гэта каментаваць у публічнай прасторы. Давайце пакінем гэта так, — дадаў Бабарыка, падкрэсліўшы, што лічыць «немэтазгодным» у гэты момант наўпрост адказваць на пытанне пра Крым і што гэта яго ўнутраная пазіцыя.

Раней у інтэрв'ю экс-палітвязень таксама адмовіўся наўпрост адказаць, «хто на каго напаў» у расійска-ўкраінскай вайне, патлумачыўшы, што не мае дастаткова інфармацыі для таго, каб скласці ўласнае меркаванне па гэтым пытанні.

Нагадаем, на першай пасля вызвалення прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве 14 снежня Бабарыка адказаў на пытанне таго ж Уладзіміра Золкіна пра падтрымку палка Каліноўскага, які дапамагае Украіне абараняць сябе.

— Пытанне не датычыць нацыянальнасці. Пытанне не датычыць слушнасці, няслушнасці або ўсяго астатняга, — стаў адказваць Бабарыка. — Усё, што здзяйсняецца супраць чалавечнасці, — бесчалавечна. Гэта нельга падтрымліваць. Але яшчэ раз падкрэслю: такія дзеянні не могуць падтрымлівацца, яны не залежаць ад таго, дзе чалавек нарадзіўся. Яны залежаць ад маральных прынцыпаў самога чалавека. І іх нельга падтрымліваць ні ў якім разе. Нельга апраўдаць, што гэта можна рабіць, бо «я за справядлівасць». Не, гэтага нельга рабіць. То-бок тлумачэнне, чаму ты гэта робіш, можа быць розным, але ацэнка самога маральнага ўчынку ад гэтага не мяняецца. І таму адказ на вашае пытанне змяшчаецца менавіта ў самім пытанні: такіх людзей нельга падтрымліваць. Але гэта не значыць, што гэта здзяйсняюць выключна, як рускія кажуць, украінцы ці, як украінцы кажуць, рускія. Дакладна гэтак жа, як і ў любой вайне, якая б яна ні была, здзяйсняюцца злачынныя дзеянні, якія нельга падтрымліваць ні ў якай меры. Таму такіх людзей падтрымліваць нельга. Але яшчэ раз падкрэсліваю: гэта не залежыць ад нацыянальнасці.

Чытайце таксама