Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. У Польшчы правяраюць беларускага апазіцыянера, які трапіў у цэнтр буйнога скандалу. Яго біяграфія не супадае з дакументамі
  2. Акадэмік, які ратаваў людзей ад чэкістаў, і даўншыфтар, што марыў пра свабоду. Вось 5 рэчаў пра Коласа, якія паказваюць яго сапраўднага
  3. «Уже зае**ло одно и то же». Масштабная проверка боеготовности по заказу Лукашенко закончилась, но людей до сих пор держат на полигонах
  4. Літовец прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў і атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі — Dissidentby
  5. «Рада міру» замест Белага дома. Чаму Трамп панізіў фармат сустрэчы з Лукашэнкам?
  6. Могут ли власти аннулировать паспорта уехавших, как сейчас делают это с экс-политзаключенными? Позвонили в МВД
  7. «Хотят закрыть дыру, удержать людей в здравоохранении». Медик о том, почему в медвузы страны больше не будут набирать платников
  8. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  9. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  10. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  11. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  12. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  13. Кошт паліва рэзка павышаюць. Што кажуць пра цэны на яго ў «Беларуснафце»
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.